З 19 па 23 верасня 2022 года прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- Правядзенне акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
- Афармленне кампазыцыі “Працоўнае месца пісьменніка”.
- Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага краю краніся”.
- Правядзенне конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
- Арганізацыя сустрэчы з дзеячам беларускай культуры Марусавым Аляксеем.
- Правядзенне конкурсу “Чытаем вершы пра родную мову”.
- Правядзенне акцыі “Пажаданні роднай мове”.
- Правядзенне гастранамічнага фэста “Беларуская кухня”.
- Правядзенне марафона “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песен).
Усе педагогі і навучэнцы з вялікай цікавасцю і захапленнем акунуліся ў Тыдзень роднай мовы.